Без электрычнасці і інтэрнэту — наступства ракетных удараў па Украіне
Паведамленні пра адключэнне электрычнасці ідуць з ўсёй Украіны, у шэрагу абласцей фіксуюцца перабоі з доступам да інтэрнэту / pixabay
Інфраструктура ў цэнтральнай і заходняй Украіне стала ахвярай паветраных удараў Расіі ўноч і зраніцы 22 кастрычніка, піша ВВС. Па дадзеных "Укрэнерга", суботнія ўдары маглі прычыніць больш шкоды, чым нават інтэнсіўныя бамбаванні напачатку месяца. Людзей просяць эканоміць электраэнергію — і асабліва ў пікавыя перыяды спажывання раніцай і вечарам.
Да таго ж, у шэрагу абласцей фіксуюцца сур'ёзныя перабоі з доступам у інтэрнэт. Паводле дадзеных праекта NetBlocks, самыя сур'ёзныя праблемы з доступам у інтэрнэт у жыхароў Мікалаеўскай і Хмяльніцкай абласцей.
“Чым больш поспехаў украінскія ўзброеныя сілы будуць мець на фронце, тым горш будзе людзям у тыле, таму што Расія будзе рабіць усе магчымае, каб наносіць удары па грамадзянскім насельніцтве і аб'ектах крытычнай інфраструктуры”, — лічыць немеснік мэра Львова Сяргей Кіраль. Украінскага службоўцу цытуе радыёпраграма “Гадзіна навін”.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што сёначы РФ выпусціла ў бок Украіны 36 ракет, большасць з якіх атрымалася збіць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.