БФФ аб'явіла пра перанос матча маладзёжных зборных Беларусі і Кіпра

БФФ аб'явіла пра перанос матча маладзёжных зборных Беларусі і Кіпра

БФФ аб'явіла пра перанос матча кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы U-21 маладзёжных зборных Беларусі і Кіпра. Ён мусіў прайсці 5 чэрвеня, але перанесены на 1 чэрвеня 2022 года. Адзначаецца, што адбылося гэта "на запыт Асацыяцыі футбола Кіпра і ўзгадненні з УЕФА".

Галоўная прычына пераносу — прыпыненне авіязлучэння Кіпра з Беларуссю. Неба для беларускіх самалётаў краіны пачалі закрываць пасля здарэння з пасажырскім самалётам Ryanair, які пасадзілі ў Беларусі, былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Пад пытаннем і таварыскі матч нацыянальных зборных Беларусі і Сьера-Леонэ, які быў запланаваны ў Гродне на 7 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі