БГ адзначыў 60-годдзе і выпусціў новы сінгл
А ў планах на бліжэйшую будучыню — выхад альбома.
Лідару расійскага гурта "Аквариум" Барысу Грабеншчыкову 27 лістапада споўнілася 60 гадоў. І неўзабаве музыка прадставіў на iTunes новы сінгл "Праздник урожая во дворце труда". Акрамя загалоўнай песні, на сінгле прадстаўлены ўжо вядомы трэк "Губернатор", а таксама кампазіцыя " Не было такой и не будет".
Акрамя таго, на 3 снежня запланаваны выхад альбома "Аквариум Плюс". Дыск даступны для перадзамовы на тым жа iTunes. Пласцінка часткова складаецца са старых рарытэтных трэкаў, перазапісаных ў новых аранжыроўках.
Пазней абодва новыя рэлізы з'явяцца на партале Kroogi.com, дзе ў вольным доступе выкладзеныя ўсе альбомы гурта.
Трэк-ліст будучага альбома:
Как движется лед
Молитва и пост
Рухнул
Сердце из песка
Синее небо белые облака
Сутра лесоруба
Кошка моря
Из хрустального захолустья
Песнь весеннего восстановления
Паводле lenta.ru
Фота: vestiyuga.ru