Як адмовіцца ад "грамадска карыснай працы" ў школе? Парады юрыста

Разбіраемся, ці такія ўжо абавязковыя суботнікі і паездкі на бульбу

Разбіраемся, ці такія ўжо абавязковыя суботнікі і паездкі на бульбу / @rubanau_collage

У мінулую нядзелю ў вёсцы Качаны пад Мінскам адбылася трагедыя 17-гадовы Павел Дычук загінуў на могілках праз падзенне дрэва. Паводле звестак Следчага камітэта, юнак апынуўся на месцы не выпадкова: яго накіравалі дапамагчы прыватнай арганізацыі, якая займалася пілаваннем дрэваў на могілках.

Відаць, падлетка накіравалі туды ў рамках грамадска карыснай працы (ГКП), якая прадугледжаная Кодэксам аб адукацыі Беларусі і з'яўляецца часткай адукацыйнай праграмы. Школы, каледжы, універсітэты, а таксама дзяржаўныя прадпрыемствы нярэдка выкарыстоўваюць ГКП для вырашэння сваіх гаспадарчых задач, фактычна, карыстаючыся бясплатнай працай дзяцей і падлеткаў.

Ці могуць школьнікі адмовіцца ад уборкі лісця або паездкі на бульбу? І як гэта зрабіць, каб пазбегнуць канфлікту з кіраўніцтвам навучальнай установы? Еўрарадыё паразмаўляла пра гэта з юрыстам па адукацыйным праве, які захацеў застацца ананімным.

 

Наколькі абавязковая грамадска карысная праца 

"Любыя заняткі, якія адносяцца да ГКП, — гэта частка выхаваўчай, а не адукацыйнай праграмы школьнага навучання. Гэта значыць, што ўборка тэрыторыі ў атэстат дзіцяці не пойдзе", тлумачыць эксперт.

Не варта блытаць ГКП з урокамі працы, яны якраз адносяцца да адукацыйнай праграмы, і за іх праходжанне выстаўляюць ацэнку. У заканадаўстве нідзе выразна не пазначана, што ГКП з'яўляецца абавязковым заняткам для школьніка.

Как отказаться от “общественно полезного труда” в школе? Советы юриста
Уборка бульбы / Sputnik.by / Cяргей Лескець

"Пры гэтым школы могуць прапісаць свае патрабаванні выхаваўчага працэсу ў сваіх лакальных дакументах: статуце, правілах унутранага распарадку. Але замацоўваць як абавязковае гэта нельга — лакальныя дакументы не могуць аспрэчваць законы вышэйшага ўзроўню, у тым ліку Кодэкс аб адукацыі".

Дзеці могуць прыцягвацца да мерапрыемстваў ГКП: у заканадаўстве прапісана, да якіх работ яны могуць прыцягвацца і з якога ўзросту.

"Пры гэтым павінны выконвацца працоўныя нормы. Немагчымая праца без згоды: дзіцяці і яго законнага прадстаўніка, г. зн. бацькоў або апекуноў. Калі настаўнік папросіць дзіця ў добраахвотным парадку дапамагчы яму паліць кветкі — гэта нармальна. Калі згоды на гэта няма, ёсць падставы ад прапанаванага абавязку адмовіцца".

 

Што будзе, калі адмовіцца ад грамадска карыснай працы

На практыцы адмова ад школьнай працы можа ўплываць на будучае стаўленне да дзіцяці з боку настаўніка ці школьнай адміністрацыі. І не ад усіх відаў работ можна адмовіцца інакш будзе выглядаць, што любое даручэнне ад настаўніка можна ўспрымаць у штыкі, яго неабавязкова выконваць. Так паступаць не варта, трэба адэкватна ўспрымаць сітуацыю.

"Калі ўзнікаюць такія спрэчкі са школай, яны звычайна адбываюцца на ўзроўні класнага кіраўніка. Звычайна, калі бацькі адразу заяўляюць, што яны супраць прыцягнення свайго дзіцяці да школьных працоўных ініцыятыў, яго больш не чапаюць і не прыцягваюць", — расказвае суразмоўца.

Как отказаться от “общественно полезного труда” в школе? Советы юриста
Школьнікі Воранаўскай школы падчас суботніка / voran.by

Што тычыцца суботнікаў, у тым ліку рэспубліканскіх, гэта таксама цалкам добраахвотнае мерапрыемства згодна з працоўным заканадаўствам. Гэта савецкая практыка, калі ты працуеш бясплатна, а атрыманыя грошы ідуць у бюджэт.

"Працаўнікоў бюджэтных арганізацый няўдзелам у іх палохаюць пазбаўленнем прэмій і канфліктам з кіраўніцтвам, а што тычыцца школьнікаў, то тут ніхто нікога прымусіць не можа".
 

Калі дзіця пацярпела падчас працы, хто за гэта панясе адказнасць

Бацькі дакладна не будуць несці ніякай адказнасці, нават калі яны дазволілі дзіцяці ўдзельнічаць у школьнай актыўнасці.

"Дзейнічае агульнае правіла калі дзіця ў школе, то за яго жыццё і здароўе адказвае школа. Хто там ужо асабіста будзе прыцягнуты да адказнасці праз інцыдэнт, будзе залежаць ад канкрэтнага эпізоду.

Напрыклад, дзіцяці далі ў рукі сякеру. Або хлопцы сваволілі з граблямі і выбілі дзіцяці вока. Гэта ўсё абавязкі прадстаўніка школы сачыць, каб такога не адбылося. А калі ён сказаў дзецям працаваць, пайшоў і ў яго адсутнасць нешта здарылася, усё роўна адказнасць за тое, што адбылося, ляжыць на школе".

Выключэннем можа зрабіцца няшчасны выпадак, калі інцыдэнт адбыўся не па віне або халатнасці прадстаўнікоў школы. У любым выпадку канчатковае рашэнне павінен прымаць суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі