Біць шкло ці не? Разбіраем выпадак з памерлым у машыне сабакам
Гісторыя з сабакам, які задыхнуўся ад спёкі ў машыне каля гіпермаркета ProStore, дагэтуль актыўна абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках. Бяздзейнасці міліцыі, да якой звярталіся выпадковыя сведкі, ці можна было біць шкло ў машыне не шукаючы гаспадара, як увогуле паступаць у падобных выпадках — толькі некаторыя пытанні, якія ўзняліся пасля трагічнага выпадку. Тым часам гаспадароў жывёлы чакае суд. Падрабязней пра гэту сітуацыю, пра агульную колькасць ды паспяховасць судовых працэсаў па артыкуле “Жорсткае абыходжанне з жывёламі”, а таксама парады для сведак жорсткага абыходжання з жывёламі абмяркуем са старшынёй таварыства абароны жывёл “Эгіда” Веранікай Ханцэвіч.
Эфір пачынаецца ў 15:00. Паралельна можна глядзець стрымы з нашай студыі ў Facebook, VK, Аднакласнікі ды Youtube і задаваць госцю пытанні, якія вас цікавяць.