Бітва за Карабах і сілавы адпор у Беларусі. Пуцін перашкаджае? Стрым

Журналіст Арман Сулейманян
Журналіст Арман Сулейманян

У сярэдзіне верасня ў Арменіі аднавіліся баі паміж армянскімі і азербайджанскімі вайскоўцамі. Масква, як галоўны вайсковы хаўруснік Ерэвана, не спяшаецца ўмешвацца ў сітуацыю.

"Расія не за Арменію. Расія за канфлікт", — робіць выснову палітолаг Сцяпан Грыгаран. Эксперт перакананы, што сяброўства ў АДКБ сёння хутчэй замінае Арменіі аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць, чым можа дапамагчы.

Ці выйдзе Арменія з АДКБ? Ці будзе Пуцін дамагацца змены ўлады ў Арменіі, калі яна ад яго адвернецца? Як паводзіць сябе ва ўсёй гэтай сітуацыі Лукашэнка і чаго чакаюць армяне ад двух дыктатараў пасля пратэстаў у Беларусі і вайны ва Украіне?

На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае армянскі журналіст і медыяпрадзюсар Арман Сулейманян.

Стрым пачнецца ў 13:00 па мінскім часе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі