Біятлонная зборная Беларусі заняла на юніёрскім чэмпіянаце свету 5-е месца
А выйграла медалёвы залік каманда Расіі.
У Раўбічах пад Мінскам завяршыўся юніёрскі чэмпіянат свету па біятлоне. Зборная Беларусі ў агульным медалёвым заліку заняла пятае месца: 2 золата (у спрынце і эстафеце, абедзьве ўзнагароды на рахунку жанчын). Першае месца ў каманды Расіі — 12 медалёў (5 залатых, 4 сярэбраныя і 3 бронзавыя), другое — у Францыі (6 узнагарод, у тым ліку 3 золата), трэцяе — у Нарвегіі (11 медалёў, у тым ліку 2 залатыя).
На здымку БЕЛТА беларускі Дзінара Алімбекава, Ганна Сола і Дар'я Блашко, якія выйгралі эстафетную гонку. Блашко раней выйграла спрынт.
Блашко паўтарыла памылку Домрачавай — страляла па чужой мішэні (відэа)