Бізнэсоўцы хочуць змякчыць кары за правапарушэнні ў прадпрымальніцтве
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз прадпрымальнікаў" (РГА БСП) прапанавала зрабіць 8 зменаў у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях. Новаўвядзенні павінны змякчыць адказнасць за парушэнні ў галіне прадпрымальніцкай дзейнасці. Адпаведны ліст арганізацыя накіравала ў адрас Мінэканомікі. Сябры БСП лічаць, што ў шэрагу выпадкаў меры адміністрацыйнай адказнасці з'яўляюцца празмерна жорсткімі, а сфера ўжывання такога пакарання, як канфіскацыя маёмасці, неапраўдана шырокай.
Па іхнай ацэнцы, некаторыя артыкулы наогул састарэлі і не ўпісваюцца ў кантэкст абвешчаных кіраўніцтвам краіны прыярытэтаў, накіраваных на развіццё рынкавых адносін і разняволенне дзелавой ініцыятывы малога і сярэдняга бізнэсу.
Інтэрфакс