Бізнэсовец абіраў віцяблян, якія хацелі набыць амерыканскія машыны

Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да 28-гадовага віцебскага прадпрымальніка. Ён быў прадстаўніком адной з расійскіх фірм, якая аказвала паслугі грамадзянам, ахвотным набыць аўтамабілі з Амерыкі.
Спачатку мужчына працаваў сумленна, а потым, калі стварыў сабе добрае імя сярод патэнцыйных кліентаў, вырашыў падправіць сваё матэр’яльнае становішча. Замест таго, каб па-ранейшаму аказваць кансультацыйныя паслугі, ён прапаноўваў людзям паскарэнне працэсу. Дзеля гэтага нібыта трэба было ўсяго толькі не несці грошы ў банк, а разлічыцца з тым самым кансультантам гатоўкай. У выніку кліенты заставаліся і без аўтамабіля, і без грошай. Такім чынам махляр падмануў не менш дзесятка чалавек. Крымінальная справа распачатая па факце прысваення ім 52 тыс. долараў, але праваахоўныя органы падазраюць прадпрымальніка ў тым, што той паклаў у кішэню яшчэ амаль 30 тыс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі