The Blackmail прадстаўляюць ЕР, ад якога можа "штарміць" (слухаць)

Гурт The Blackmail прадстаўляе ЕР "Seasickness". У ім музыкі спяваюць пра "вымушаныя вандроўкі, далёкія краіны і месца, да якога можна ісці ўсё жыццё".


"Стварэнне пласцінкі ператварылася ў паўадпачынак ― мы непрыстойна расцягнулі запіс гатовага матэрыялу, ― распавядае лідар каманды Максім Кульша. ― За час запісу і звядзення гэтых песень мы сварылі вялікую колькасць іншага матэрыялу, які стылістычна і маральна выступае ўжо зусім у іншым ключы. Пласцінка "Seasickness" для нас свайго роду эксперыментальная, таму што да гэтага ў песнях мы не выкарыстоўвалі паняцце атмасфернасці, якое тут прысутнічае і ўтвараецца за кошт усіх гэтых лёгкіх сінтэзатараў і лётаючай гітары".


Канцэртная прэзентацыя пласцінкі адбылася 18 траўня. Выступ The Blackmail стаў да таго ж вяртаннем музыкаў на сцэну пасля амаль гадавой паўзы.

Пласцінка афіцыйна выпушчана на лэйбле Arctic Pacific Records.

Фота з сацыяльных сетак
 


Read full review of Seasickness - The Blackmail on Boomkat.com ©

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі