Blackmail запісалі альбом з лёгкімі сінтамі і лятаючай гітарай (слухаць)

18 траўня мінскі інды-гурт The Blackmail вяртаецца на сцэну пасля перапынку і прэзентуе новы міні-альбом "Seasickness".


"Стварэнне пласцінкі ператварылася ў паўадпачынак ― мы непрыстойна расцягнулі запіс гатовага матэрыялу, ― распавядае лідар каманды Максім Кульша.За час запісу і звядзення гэтых песень мы сварылі вялікую колькасць іншага матэрыялу, які стылістычна і маральна выступае ўжо зусім у іншым ключы. Пласцінка "Seasickness" для нас свайго роду эксперыментальная, таму што да гэтага ў песнях мы не выкарыстоўвалі паняцце атмасфернасці, якое тут прысутнічае і ўтвараецца за кошт усіх гэтых лёгкіх сінтэзатараў і лётаючай гітары".


Анансуюць пласцінку музыкі новым музычным відэа "Honey", рэжысёрам якога выступіла сяброўка гурта Сакура Сато.

Фота з сацыяльных сетак
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі