Блатэр заявіў, што выбары прэзідэнта FIFA могуць прайсці ў пачатку 2016-га

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA) Ёзэф Блатэр заявіў, што выбары яго наступніка могуць прайсці ў пачатку 2016 года. Паводле яго слоў, гэта "найбольш рэальны варыянт". Для выбараў новага прэзідэнта неабходна склікаць кангрэс FIFA. Яго дата стане вядомая 20 ліпеня, калі ў Цюрыху збярэцца на пазачарговае паседжанне выканкам арганізацыі.

Нагадаем, Блатэр ачольваў FIFA з 1998 года. Напярэдадні сёлетняга кангрэсу адбыўся скандал — праваахоўнікамі былі праведзеныя арышты кіраўнікоў арганізацыі, якія абвінавачваюцца ў карупцыі. На самым кангрэсе ўтварылася апазіцыя Ёзэфу Блатэру, аднак ён здолеў атрымаць перамогу. Але ўжо 2 чэрвеня, праз 4 дні пасля перабрання, Блатэр заявіў, што падае ў адстаўку.

Да новага кангрэсу Ёзэф Блатэр працягвае выконваць абавязкі старшыні Міжнароднай федэрацыі футбола. Ён кажа, што не думаў пра тое, што будзе рабіць пасля адстаўкі. Адзначым, што Блатэру 79 гадоў.

Фота: Reuters, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі