Блатэра і Плаціні адхілілі ад любой футбольнай дзейнасці на 8 гадоў

Блатэра і Плаціні адхілілі ад любой футбольнай дзейнасці на 8 гадоў

Прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр і кіраўнік УЕФА Мішэль Плаціні адхіленыя ад любой футбольнай дзейнасці на восем гадоў.

Як піша by.tribuna.com, камітэт па этыцы ФІФА пастанавіў, што Блатэр парушыў этычны кодэкс арганізацыі ў тым, што тычыцца канфлікту інтарэсаў, лаяльнасці і прадстаўлення каму-небудзь падарункаў.

Раней камітэт па этыцы ФІФА адхіліў Блатэра і Плаціні ад футбольнай дзейнасці на 90 дзён. Прычынай стаў плацеж, нібыта прызначаны Плаціні за працу паміж студзенем 1999-га і чэрвенем 2002 года. Сама плата была праведзеная ў лютым 2011 года. падчас допыту Блатэр і Плаціні пацвердзілі, што вусна дамовіліся пра выплату гэтай сумы.

Паводле швейцарскага заканадаўства, работнік павінен атрымаць сродкі па дамове на працягу пяці гадоў з дня выканання абавязанняў. Менавіта гэтая разбежка ў часе і стала падставай для крымінальнай справы.

Фота: lragir.am

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі