Бліжэйшымі днямі ў Беларусі будзе дажджліва

Бліжэйшымі днямі ў Беларусі будзе дажджліва

28 жніўня ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет

Па ўсходняй частцы краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. На астатняй тэрыторыі будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па захадзе Беларусі прагназуюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі туман. Вецер будзе паўночна-заходні, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. 

Уначы і зранку сіноптыкі прагназуюць ад +6 да +12 градусаў, па ўсходзе чакаецца 13-16 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 18-23 цяпла, па паўднёвым усходзе — 24-26 са знакам "плюс".

У сераду, 29 жніўня, на большай частцы тэрыторыі ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах па ўсходзе прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку чакаецца слабы туман. Уначы прагназуецца +9...+16 градусаў, удзень слупок тэрмометра падымецца да 17-23 вышэй за нуль.

30 жніўня кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі па паўночным усходзе, удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку будзе слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны. Уначы тэмпература паветра будзе 8-13 са знакам "плюс", удзень — ад 17 да 24 цяпла, па паўднёвым захадзе — прагназуюць да +26 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі