Блогер Улад Бумага прагнуўся перад Пуціным і спытаў, навошта блакуецца YouTube
Улад Бумага задае пытанне на прамой лініі
Блогер Улад Бумага прагнуўся перад Уладзімірам Пуціным на яго прамой лініі ў Маскве. На ёй яму дазволілі задаць пытанне. Улад Бумага назваў Расію "нашай краінай", а расійскія сервісы — "нашымі". Ён спытаў у Пуціна, якія каштоўнасці павінен трансляваць сваёй шматмільённай аўдыторыі.
"Навошта блакаваць YouTube, калі нашы пляцоўкі і так добра спраўляюцца?" — яшчэ адно пытанне ад блогера. Уладзімір Пуцін сказаў, што кампанія Google "сама стварыла для сябе пэўныя праблемы", калі "парушала заканадаўства Расіі". І калі яна хоча далей працаваць у РФ, ёй давядзецца выконваць патрабаванні Раскамнагляду. Што да каштоўнасцяў, то Пуцін ухіліўся ад адказу, параіў маладым людзям самастойна вызначаць, чаму вучыць новае пакаленне.
Улад Бумага — ураджэнец Мінска. З 2021 года ён жыве ў Маскве. Лічыцца адным з самых папулярных відэаблогераў рускамоўнага сегмента YouTube.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.