Блогеры Цыгановіч і Кабанаў прызнаныя палітвязнямі

Блогеры Цыгановіч і Кабанаў прызнаныя палітвязнямі

Беларускія блогеры Уладзімір Цыгановіч і Аляксандр Кабанаў прызнаныя палітвязнямі. Такое рашэнне прыняла праваабарончая супольнасць Беларусі. Як і іншым затрыманым, Цыгановічу і Кабанаву інкрымінуюць арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Палітзняволенымі ўжо прызналі 19 чалавек.

Беларускія праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладнага вызвалення Аляксандра Кабанава і Уладзіміра Цыгановіча, а таксама спынення распачатага ў дачыненні да іх крымінальнага пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі