Bloomberg: прэм'ер Венгрыі не гатовы падтрымаць новы пакет санкцыяў супраць РФ

Bloomberg: прэм'ер Венгрыі не гатовы падтрымаць новы пакет санкцыяў супраць РФ

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што не гатовы падтрымаць шосты пакет санкцый ЕС супраць Расіі, піша Bloomberg.

У гэтым пакеце ўводзіцца забарона на імпарт расійскай нафты. Орбан параўнаў гэтую меру з атамнай бомбай для венгерскай эканомікі.

Таксама ён заявіў, што не будзе падтрымліваць персанальныя санкцыі супраць патрыярха Кірыла.

У ЕС, па звестках Bloomberg, прапануюць дазволіць Венгрыі, Славакіі ды Чэхіі магчымасць імпартаваць расійскую нафту да 2024 года.

Тым часам еўракамісар Джэнцілоні заявіў, што ЕС адмовіцца ад расійскай нафты к канцу 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі