ЕС плануе праз 9 месяцаў увесці поўнае эмбарга на расійскую нафту

ЕС плануе праз 9 месяцаў увесці поўнае эмбарга на расійскую нафту

Праз дзевяць месяцаў (гэта значыць, да канца 2022 года) Еўрасаюз плануе дамагчыся поўнага эмбарга на пастаўкі расійскай нафты. Такія тэрміны назваў еўракамісар па пытаннях эканомікі Паола Джэнцілоні.

Адмова ад расійскай нафты ў больш кароткія тэрміны, па яго словах, можа паўплываць на сусветныя цэны.

Раней старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола заклікала ўвесці агульнаеўрапейскае эмбарга на расійскія энерганосьбіты. 

Еўракамісія заяўляла, што да канца 2022 года ЕС адмовіцца да дзвюх трацін расійскага газу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі