Больш чым тысяча беларусаў страціць права голасу на эстонскіх мясцовых выбарах

Эстонія, Талін / pixabay

Эстонія, Талін / pixabay

Больш чым тысяча грамадзян Беларусі страціць права голасу на мясцовых выбарах у Эстоніі. Гаворка ідзе пра беларусаў, якія маюць пастаяны від на жыхарства ў краіне.

Акрамя беларусаў права голасу на мясцовых выбарах страцяць і грамадзяне РФ, якія пастаянна жывуць у Эстоніі — гэта больш за 67 тысяч чалавек.

Эстонскае выданне ERR адзначае, што грамадзяне Беларусі і Расіі ў сярэднім радзей карысталіся правам голасу на выбарах у органы мясцовага самакіравання, чым грамадзяне Эстоніі.

Напрыклад, яўка на апошніх мясцовых выбарах у кастрычніку 2021 года склала 54,7%. Пры гэтым яўка грамадзян Беларусі — 49,5%, грамадзян Расійскай Федэрацыі — 42,5%.

Раней у Эстоніі забаранілі валоданне зброяй для грамадзян Беларусі і Расіі. Раней выдадзеныя ліцэнзіі ануляваліся, а саму зброю прадпісвалася здаць.

Беларусы і расіяне — гэта больш чым палова ад агульнай колькасці жыхароў з грамадзянствам трэціх краін, якія маюць права на пастаяннае пражыванне ў Эстоніі. Гаворка ідзе пра краіны, якія не ўваходзяць у ЕС і АЭЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі