Больш мігрантаў спрабуюць трапіць у Латвію, а палякаў закідваюць камянямі
Польская граница / Straz Graniczna
За апошнія суткі 47 чалавек спрабавалі нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу, піша пагранслужба Польшчы.
Пры гэтым група з 28 чалавек кідала ў польскіх памежнікаў і салдат камянямі і асляпляла іх лазерамі.
Дзяржпагранахрана Латвіі паведамляе аб 57 спробах незаконнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы. З 10 жніўня быў 341 падобны выпадак. Усяго ў 2021 годзе за незаконны пераход мяжы ў Латвіі затрымана 445 замежнікаў. За апошнія суткі затрыманняў не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.