Больш за 400 былых сілавікоў займаюць кіроўныя пасады ў буйных арганізацыях РБ
"Значнасць і каштоўнасць ветэранскіх кадраў МУС істотна ўзрасла"
Больш за 400 былых сілавікоў займаюць кіроўныя пасады ў буйных арганізацыях Беларусі (у якіх больш за 500 супрацоўнікаў). Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "На страже" распавёў кіраўнік грамадскай арганізацыі ветэранаў міліцыі і ўнутраных войскаў Валянцін Патаповіч. Паводле яго слоў, "у сучасных умовах... значнасць і каштоўнасць ветэранскіх кадраў МУС істотна ўзрасла". 80% былых сілавікоў працуюць. Каля 2 тысяч "ветэранаў" працягваюць служыць па кантракце.
89 былых сілавікоў былі прызначаны дэпутатамі мясцовых саветаў, 56 чалавек з'яўляюцца іх старшынямі.
Актыўны ўдзел экс-сілавікі прымаюць у разнастайных прапагандысцкіх мерапрыемствах, займаюцца з удзельнікамі "ваенна-патрыятычных клубаў". А яшчэ іх прыцягваюць да аховы мяжы з той жа Украінай — яны паведамляюць пра пабачаных "падазроных" людзей памежнікам. Таксама былых сілавікоў уключаюць у склад так званага "народнага апалчэння".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.