Больш за 70% атракцыёнаў у Беларусі адпрацавалі свой тэрмін — МНС

Атракцыён, ілюстрацыйнае фота

Атракцыён, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Больш за 70% атракцыёнаў Беларусі працягваюць выкарыстоўвацца, хаця яны ўжо адпрацавалі свой тэрмін службы. Такая статыстыка прыводзіцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у абгрунтаванні да праекта пастановы па зменах у правілы па забеспячэнні прамысловай бяспекі атракцыёнаў. Увагу на дакумент звярнуў Reform.news.

Пра бяспеку атракцыёнаў у ведамстве загаварылі пасля расследавання інцыдэнту ў парку Чалюскінцаў у Мінску. Сёлета ў ліпені там зламаўся атракцыён "Лебедзі" і людзі зваліліся з вышыні 3-4 метраў. Былі пацярпелыя.

У МНС кажуць, што тэрмін службы атракцыёнаў складае 7-10 гадоў. Большая частка актракцыёнаў ужо адпрацавала два і больш тэрмінаў службы. У ведамстве прапануюць падаўжаць далейшую эксплуатацыю такіх атракцыёнаў не больш як на 12 месяцаў. Калі ж атракцыён адпрацаваў тры і больш тэрмінаў службы, то яго прапануецца здымаць з эксплуатацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі