Больш за 80 сайтаў заблакавалі ў Беларусі

Некалькі дзясяткаў сайтаў заблакавалі ў Беларусі

Некалькі дзясяткаў сайтаў заблакавалі ў Беларусі

84 сайты ў Беларусі былі заблакаваныя ў 2024 годзе з ініцыятывы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ). З адпаведнымі просьбамі ведамства звярталася ў Міністэрства інфармацыі.

Прычынай блакавання ў МАРГ называюць "неналежную рэкламу, накіраваную на беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў".

Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі ў ведамстве называюць:
— рэкламу "цудадзейных" прэпаратаў, якія насамрэч не з'яўляюцца лекамі;
— незаконнае выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь;
— увядзенне ў зман дзеля атрымання персанальных даных спажыўцоў рэкламы (інтэрнэт-рэсурсы, якія імітуюць сайты вядомых беларускіх банкаў, паштовых аператараў ды інш.);
— выкарыстанне ў рэкламе таварнага знака ці назвы арганізацыі без згоды праваўладальніка;
— рэклама сэксуальных паслуг і інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі