Большасць украінцаў, якія беглі ад вайны ў Польшчу, вярнуліся ва Украіну
Польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
З пачатку вайны 24 лютага ў Польшчу з Украіны прыехала 7,7 млн чалавек. Аднак амаль 5,9 млн чалавек з таго часу выехалі з Польшчы ва Украіну, паведамляе памежная служба Польшчы.
За 12 лістапада Польшча прыняла 25,2 тысяч чалавек, якія прыехалі з Украіны. Тых, хто выехаў ва ўкраінскім кірунку было амаль столькі ж — 24,8 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.