Бойка з манашкамі, паўмільярда кэша ў аэрапорце і вайна — #ІхНоравы
Замежныя навіны
У Ізраілі працягваецца вайна, і канца ёй пакуль не відаць. Але жыццё ідзе сваім парадкам ва ўсім свеце, у чым можна пераканацца, чытаючы традыцыйную рубрыку Еўрарадыё "Іх норавы". Такім чынам, прэмія міру ў Германіі дасталася пісьменніку індыйскага паходжання Салману Рушдзі. У аргкамітэце яго назвалі адным з галоўных абаронцаў свабоды думкі і мовы. На поўдні Францыі манашкі пабіліся з экаактывістамі, якія выступілі супраць будаўніцтва новай царквы. Ну а ў аэрапорце Буэнас-Айрэса на суткі захраслі $500 мільёнаў.
Вайна з ХАМАС будзе працягвацца
Ізраіль мае намер узмацніць паветраныя ўдары па сектары Газа. Мінулай ноччу абстрэлы анклава працягваліся.
Як кажа прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху: гэты канфлікт для Ізраіля — справа жыцця і смерці. Міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант заяўляе, што ваенная кампанія ў Газе можа зацягнуцца яшчэ на некалькі месяцаў, але ўрэшце ХАМАС знікне.
"Пройдзе месяц, два месяцы, тры месяцы, і ўрэшце ХАМАСа больш не будзе. Раней чым ХАМАС сутыкнецца з нашымі танкамі і нашай пяхотай, баевікі даведаюцца пра снарады нашай авіяцыі".
У Францыі манашкі пабіліся з экаактывістамі
На поўдні Францыі манашкі пабіліся з экалагічнымі актывістамі. Пратэстоўцы выступілі супраць будаўніцтва новай царквы на 3500 чалавек.
У панядзелак і аўторак група актывістаў прыйшла на будаўнічую пляцоўку ў Сен-П'ер-дэ-Каламб'е. Кампанія хацела прыкаваць сябе ланцугамі да экскаватара і спыніць будаўніцтва.
Чальцы місіянерскай сям'і Нотр-Дам спрабавалі іх спыніць, але сітуацыя абвастрылася. На кадрах, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, відаць, як адна з манашак валіць пратэстоўца на зямлю.
Падчас пратэстаў сёстры ўтварылі жывы ланцуг вакол будаўнічай тэхнікі і маліліся, спрабуючы спыніць пратэстоўцаў.
Паводле звестак мясцовай паліцыі, трое чалавек атрымалі нязначныя траўмы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.