X не сыходзіць з ЕС, але лёс яго пад пытаннем — #ІхНоравы
Кароткі агляд міжнародных навін
Ілан Маск не хоча знікаць з навіннага парадку дня, і сённяшні дзень — не выключэнне. Кампанію яму ў нашым аглядзе міжнародных навін нечакана склаў Сільвіа Берлусконі, а дакладней — яго спадчына.
ЕС узяўся не толькі за Twitter
Еўракамісія пачала расследаванне супраць платформаў Facebook, Instagram, TikTok і X (былы Twitter) праз магчымае парушэнне імі закона Еўрапейскага саюза аб мадэрацыі кантэнту ў сувязі з вайной Ізраіля супраць ХАМАС.
Як паведамляе выданне Politico, у чацвер Еўракамісія накіравала афіцыйныя запыты ў TikTok і карпарацыю Meta, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram, патрабуючы тлумачэнняў адносна таго, якія захады яны зрабілі для супрацьдзеяння незаконнаму кантэнту і дэзінфармацыі на сваіх платформах. Ім далі часу на адказ да 25 кастрычніка.
"Варта ўзмацніць санкцыі супраць Ірана, які забяспечвае зброяй ХАМАС. Паводле нашых ацэнак, 93% зброі ХАМАС паступіла з Ірана", — сказала кіраўніца Еўракамісіі.
Яна нагадала, што Іран таксама пастаўляе зброю Расіі для вайны супраць Украіны.
Прэзідэнт Еўракамісіі таксама падкрэсліла, што санкцыі Захаду разбураюць эканоміку Расіі. Цяпер ЕС і яго саюзнікі засяроджваюцца на тым, каб закрыць шчыліны для ўхілення ад санкцый.
Берлусконі пакінуў вялізную калекцыю карцін, але ёсць нюанс
Велізарная калекцыя твораў мастацтва памерлага экс-прэм'ера Італіі Сільвіа Берлусконі складаецца ў асноўным з работ нізкай якасці, якія не маюць ніякай каштоўнасці. Пра гэта заявіў адзін з вядучых італьянскіх мастацтвазнаўцаў Віторыа Сгарбі.
Паводле яго слоў, з 25 тысяч карцін мастацкую каштоўнасць маюць толькі шэсць ці сем работ. Уся калекцыя ацэньваецца прыкладна ў 20 мільёнаў еўра. Самыя дарагія творы — арыгінальныя працы Тыцыяна і Рэмбранта.
Лонданскі арт-дылер Чэзарэ Лампронці, які падтрымліваў цесныя адносіны з Берлусконі на працягу 30 гадоў, расказаў Бі-бі-сі, што мільярдэр быў імпульсіўным пакупніком:
"Ён любіў купляць жаночыя партрэты, якія дарыў сябрам. Калі ён быў маладзейшы, то купляў у галерэях і ў дылераў, але пазней пачаў набываць карціны на тэлевізійных аўкцыёнах”.
Паводле звестак La Repubblica, утрыманне склада, дзе захоўваюцца творы мастацтва, абыходзіцца прыкладна ў 800 тысяч еўра ў год.
Драўняныя чарвякі ўжо знішчылі частку калекцыі. У некаторых выпадках выдаткі на знішчэнне шкоднікаў перавышалі кошт саміх карцін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.