Бойка за партфелі: хто ў КР будзе “вызваляць” палітвязняў — эфір

Алесь Кныровіч і Аляксандр Кабанаў / Еўрарадыё
Алесь Кныровіч і Аляксандр Кабанаў / Еўрарадыё

Словы Паўла Латушкі пра тое, што абноўленая Каардынацыйная рада плануе пачаць перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам і будзе агітаваць за такую змену стратэгіі заходніх палітыкаў, атрымліваюць сваё пацвярджэнне. Як стала вядома Еўрарадыё, у КР пачалі фармаваць “камісію па вызваленні палітвязняў”. Найбольш нечаканым стала тое, што сярод дэлегатаў нібыта пачалася сапраўдная падкілімная вайна за тое, хто гэтую “камісію” ўзначаліць.

Ці сапраўды ў КР ствараюць такую камісію і ад якіх чыннікаў залежыць выбар кандыдатуры яе кіраўніка? Якім чынам у КР разлічваюць дамагчыся вызвалення палітвязняў? Што дае падставы спадзявацца, што рэжым пойдзе на перамовы з камісіяй КР і выканае дамоўленасці? Абмеркаваць і паспрачацца з нагоды ўзнятых пытанняў у студыю Еўрарадыё запрошаныя сябры Каардынацыйнай рады, блогеры Аляксандр Кабанаў і Алесь Кныровіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі