Брастаўчаніна, які вярнуўся дадому на святы, затрымаў спецназ
Затрыманы брастаўчанін
Брастаўчаніна, які вярнуўся ў Беларусь, затрымалі байцы спецназаўскага атрада "Шторм". Відэа з ім з'явілася ў праўладным тг-канале.
Мужчына кажа, што яго завуць Станіслаў Ігаравіч. Таксама ён гаворыць, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах, выходзіў на праезную частку і выкрыкваў лозунгі.
Паведамляецца, што мужчына жыў у Польшчы больш за год, а дадому вярнуўся на навагоднія святы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.