Мінчука затрымалі за каментары пра вагнераўцаў

Вагнераўцы з'явіліся ў Беларусі летам 2023-га

Вагнераўцы з'явіліся ў Беларусі летам 2023-га / t.me/modmilby/

Мінчука затрымалі за каментары пра вагнераўцаў у Беларусі. Мужчына нібыта напісаў у інтэрнэце пра факты марадзёрства наймітаў з Расіі ў Асіповічах. Відэа з ім з'явілася ў тг-каналах сілавікоў, якія называюць жыхара Мінска аўтарам "фэйка". Сцвярджаецца, што ён напісаў не толькі пра марадзёрства, але і пра крадзяжы, і трыманне ў страху ўсяго горада.

Затрыманаму больш за 60 гадоў.

Вагнераўцы былі пераведзены з Украіны і РФ у Беларусь летам 2023-га. Пад Асіповічамі была размешчана іх тэхніка і ўсталяваны намёты. З таго часу многія найміты ўжо з'ехалі ў Расію. Частка іх трэніруе беларускіх сілавікоў.

Восенню беларуса затрымлівалі за "абразу" мужчыны з шаўронам ПВК "Вагнер".

Мінчука затрымалі за каментары пра вагнераўцаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі