Бразілец забіў самы прыгожы гол чэмпіянату свету па футболе

Рышарлісан забівае неверагодны гол / Reuters
Рышарлісан забівае неверагодны гол / Reuters

На чэмпіянаце свету па футболе зборная Бразіліі выйграла ў Сербіі — 2:0. Нападаючы "Тотэнхэма" Рышарлісан адзначыўся дублем (63-і і 74-я хвіліны). Ён стаў аўтарам самага прыгожага гола першынства — нанёс трапны ўдар у падзенні "нажніцамі".

У гэтым матчы траўму атрымаў Неймар.

У групе "G" лідыруюць зборныя Бразіліі і Швейцарыі — па 3 ачкі, у Камеруна і Сербіі ачкоў няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі