Брэсцкае "Дынама" выйграла ў мінскіх абнаклубнікаў (відэа)

5 чэрвеня прайшлі матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У Брэсце мясцовае "Дынама" прымала сваіх мінскіх аднаклубнікаў і выйграла — 1:0. Гаспадары поля перамаглі, дзякуючы галу Уладзіміра Шчэрбы, забітаму ў пустую браму Аляксандра Гутара пасля выдатнай перадачы Рамана Васілюка.

Нагадаем вынікі астатніх матчаў. Барысаўскі БАТЭ ў Лунінцы з мінімальным лікам 1:0 выйграў у мікашэвіцкага "Граніта", "Мінск" на сваім полі перамог з такім жа лікам салігорскі "Шахцёр", бабруйская "Белшына" ў Жодзіне разграміла мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" — 3:0. Наваполацкі "Нафтан" выйграў у "Гомеля" — 3:1. З такім жа лікам "Слуцк" абыграў мазырскую "Славію". "Віцебск" згуляў унічыю 0:0 з гродзенскім "Нёманам".

У чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 23 ачкі, па 16 ачкоў у "Шахцёра" і "Нафтана". Матчы 10-га тура пройдуць 17-18 чэрвеня.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі