Брэсцкае "Дынама" засталося без галоўнага трэнера
Уладзіміра Курнева кіраўніцтва футбольнага клуба адправіла ў адстаўку.
На сённяшнім паседжанні праўлення ФК "Дынама-Брэст" канстатавалася "невыкананне задачаў, прадугледжаных кантрактам". Хто зменіць Курнева, пакуль невядома, адзначае "Прессбол".
Нагадаем, брэсцкія дынамаўцы няўдала пачалі выступленне ў сёлетнім чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе. На сённяшні дзень у каманды 11 ачкоў пасля 11 матчаў і толькі 10-е месца сярод 12-ці ўдзельнікаў.
Фота — Прессбол