Брэсцкага відэаблогера зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты (фота)

Брэсцкага відэаблогера зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты (фота)

Брэсцкага відэаблогера зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1. Фота свайго пасведчання Сяргей Пятрухін выклаў у сацыяльных сетках 10 жніўня.

Пятрухін вядомы ў горадзе серыяй сваіх дакументальных фільмаў-рэпартажаў аб праблемах мясцовых жыхароў. Відэаблог ён вядзе два гады. Па словах самога Пятрухіна, у сваіх сюжэтах ён агучвае выпадкі злоўжывання ўладай з боку чыноўнікаў і праваахоўнікаў.

Яшчэ перад пачаткам збору подпісаў Пятрухін паведаміў Еўрарадыё, што сваім удзелам у сёлетніх выбарах ён пераследуе тыя ж самыя мэты, што і пры стварэнні блогу — інфармаваць кіраўніцтва краіны аб праблемах у рэгіёнах. На яго думку, уласны канал на Youtube — добрая стартавая пляцоўка для перадвыбарчай кампаніі, бо ён там мае аўдыторыю сваіх прыхільнікаў, якая ўвесь час павялічваецца.

Пятрухін: "Я сваім блогам спрабую данесці да кіраўніцтва краіны і асабіста да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, што ўлада на месцах хавае сапраўднае становішча справаў, а яму дакладваюць цалкам іншае. Я вельмі хачу, каб пра мой блог ведаў і ён, бо я паказваю сапраўднае становішча ў горадзе. У мяне ўсё даказана, усё грунтуецца на фактах. За кожнае сваё відэа я адказваю".

Свае подпісы за Пятрухіна аддалі 1253 жыхары Ленінскага раёна Брэста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі