Брэсцкі “губернатар” стаў гваздом праграмы спартакіяды “Вертыкаль”

У Брэсце завяршылася традыцыйная спартакіяда сярод працаўнікоў выканаўча-распарадчых органаў “Вертыкаль”. Удзел у спаборніцтвах прынялі 16 камандаў, якія прадставілі ўсе райвыканкамы вобласці, а таксама тры гарвыканкамы. На фінальным этапе ў барацьбу ўключылася каманда аблвыканкаму на чале з брэсцкім “губернатарам” Канстанцінам Сумарам.

Спачатку працаўнікі органаў улады вызначалі лепшых на мясцовым узроўні ў міні-футболе, плаванні, настольным тэнісе, шахматах-шашках, дартсе і валейболе, пасля чаго тыя паехалі ў брэсцкі спартыўны комплекс “Вікторыя”, каб вызначыць абласных пераможцаў.

Своеасаблівым цвіком праграмы стаў удзел Сумара ў велаэстафеце.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі