Брэсцкія футбольныя фанаты запатрабавалі адстаўкі кіраўніка вобласці

Гульцы брэсцкага "Дынама" на 10 хвілінаў затрымалі пачатак сустрэчы з мазырскай "Славіяй". Гэтак спартоўцы пратэставалі супраць таго, што ім затрымліваюць выплату заробкаў. Тым часам, піша "Салідарнасць", заўзятары скандавалі лозунгі, патрабуючы адстаўкі старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара.



"Несанкцыяваная акцыя" прайшла без затрыманняў. Брэсцкае "Дынама" нават выйграла матч — 1:0. Ці адаб'ецца гэтая перамога на выплаце заробкаў, пакуль не вядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі