Брэсцкія гандбалісты з лікам 34:28 абыгралі чарнагорскі "Лоўчын" (фота)

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова другі раз у сезоне выйграў у чарнагорскай каманды.  Першы матч паміж камандамі адбыўся 13 снежня мінулага года ў чарнагорскім горадзе Цетынье. Тады брэстаўчане выйгралі з лікам 30:24.



У наступным матчы турніру 18 лютага БГК згуляюць на хатняй пляцоўцы Палаца спорту "Вікторыя" з македонскім "Металургам". Вясной ў Сербіі чатыры лепшыя каманды выступяць у "Фінале чатырох".



SEHA-ліга — рэгіянальнае гандбольнае спаборніцтва клюбаў Паўднёвай і Усходняй Еўропы. У сезоне 2013/2014 года апроч Беларусі і Чарнагорыі таксама прымаюць удзел клубы з Македоніі, Босніі і Герцагавіны, Сербіі, Славакіі і Харватыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі