Брэсцкія мытнікі затрымалі расіяніна, які з Амстэрдама вёз марыхуану (фота)
У адносінах замежніка распачалі крымінальную справу.
Супрацоўнікі Брэсцкай мытні распачалі крымінальную справу па артыкуле "Кантрабанда" ў дачыненні 24-гадовага грамадзяніна Расіі. Жыхар Масквы вяртаўся з Амстэрдама на радзіму і вёз з сабой марыхуану.
Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, наркотыкі знайшлі падчас агляду на рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост" аўтамабіля "Маzda3". Службовы сабака зрэагаваў на пах наркотыкаў у дарожнай сумцы. У ёй мытнікі знайшлі рэчыва расліннага паходжання зялёнага колеру. Эксперты зрабілі выснову, што гэта марыхуана.
Да рашэння суда ў расіяніна забралі аўтамабіль "як сродак здзяйснення злачынства".
Фота: brest.customs.gov.by