Брэсцкія ўлады не дазволілі правесці праваабарончы пікет

Заяву на правядзенне пікету ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў падаваў праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Па словах заяўніка, учора ён атрымаў адказ з Брэсцкага гарвыканкаму аб тым, што пікет не дазволены. Нагодай для прыняцця такога рашэння стала тое, што запланаваная дата ўжо занята "іншым мерапрыемствам".

Вось што распавёў Уладзімір Вялічкін: "Менавіта ў гэты дзень і ў гэты час прыпала правядзенне "Дня будаўніка" у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў. Таму я звярнуся з лістом у гарвыканкам, каб яны мне далі магчымасць азнаёміцца з гэтым планам масавых мерапрыемстваў у гэтым годзе, і адпаведна гэтаму плану на будучыню мы будзем планаваць нашыя мерапрыемствы".

Нагадаем, што сёлета ў Брэсце спрасцілася працэдура заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства. Адпаведныя змены ўнесла кіраўніцтва горада. Зараз не абавязкова заключаць дамову з міліцыяй, калі арганізатары абавязуюцца самастойна забяспечыць правапарадак. Аднак усё яшчэ трэба дамаўляцца з "хуткай дапамогай" і кіраўніцтвам пляцоўкі, дзе плануецца пікет. Таму, па словах праваабаронцаў, улады яшчэ маюць магчымасці забараняць непажаданыя мерапрыемствы.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі