Брэсцкую журналістку Алену Цімашчук асудзілі на 5 гадоў калоніі

Алена Цімашчук

Алена Цімашчук / БАЖ

Пяць гадоў калоніі прысудзіў Брэсцкі абласны суд журналістцы Алене Цімашчук. Прысуд быў агучаны 3 чэрвеня, піша dissident.by.

Яе абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК), распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), уваходжанні ў склад "экстрэмісцкага фармавання" (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Таксама журналістка павінна аплаціць велічэзны штраф — 46 тысяч рублёў.

Цімашчук супрацоўнічала з шэрагам брэсцкіх СМІ — "Зялёны партал", "Брэсцкая газета", "Брэсцкі веснік", была рэдактаркай аддзела навін у ТРК "Брэст" і педагогам-псіхолагам у яслях-садку №12.

Паведамляецца, што Цімашчук не рыхтавала публікацыі на палітычныя тэмы ў незалежных выданнях. Часам яна рабіла рэкламныя артыкулы і пісала на тэмы псіхалагіі, бо ў яе ёсць вышэйшая адукацыя па гэтай спецыяльнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі