Брэстаўчанам прапануюць альтэрнатыву "прамой лініі" з чыноўнікамі (відэа)

Новы інтэрнэт-праект "Спецыяльная лінія" стварыў брэстаўчанін Сяргей Пятрухін, вядомы ў горадзе серыяй сваіх дакументальных фільмаў пра жыллёвыя праблемы мясцовых жыхароў. Па яго словах, мэта грамадзянскай ініцыятывы — павысіць эфектыўнасць працы брэсцкіх чыноўнікаў і наблізіць іх да народу.

Пятрухін распавёў Еўрарадыё, што яму як відэаблогеру неаднаразова скардзіліся брэстаўчане, якія не змаглі датэлефанавацца чыноўнікам. "Прамыя лініі" з жыхарамі Брэста перыядычна ладзіць як кіраўніцтва аблвыканкаму, так і гарвыканкаму.

"Для таго, каб чыноўнікі змаглі сябе больш праявіць, змаглі больш дапамагчы людзям, я гатовы патраціць свой час, заняцца людзьмі і запісаць іх відэазвароты. Я думаю, што гэта пойдзе толькі на ўзаемную карысць. Я разумею, што тэлефануюць шмат людзей, таму цалкам магчыма, што нельга датэлефанавацца. А што калі камусьці вельмі патрэбна дапамога? Убачаць чыноўнікі аблвыканкаму ці гарвыканкаму зварот — і прыйдуць на дапамогу", — мяркуе Сяргей Пятрухін.

У будучыні блогер таксама збіраецца выкладаць у сеціве відэа з расповедамі, ці дапамаглі звароты грамадзян да чыноўнікаў у вырашэнні праблем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі