Брытанская каралеўская сям’я сфатаграфавалася ў поўным складзе (фота)

Каралеўская сям’я Вялікабрытаніі апублікавала новы здымак у поўным складзе. Фота зрабілі з нагоды хрышчэння прынцэсы Шарлоты, якая нарадзілася сёлета ў траўні. Здымкі зрабіў знакаміты фатограф Марыа Тэстына, які таксама з’яўляецца аўтарам апошніх афіцыйных фота прынцэсы Дыяны.

На серыі фота сябры каралеўскай сям’і гуляюць па садзе каля царквы, а таксама ў Сандрынгем-хаўсе, прыватнай рэзідэнцыі каралевы. Сярод здымкаў — фота, на якім прысутнічаюць прадстаўнікі чатырох пакаленняў спадкаемцаў трона: цяперашняя каралева Элізабэт ІІ, прынц Чарльз, прынц Уільям і юны прынц Джордж, піша The Guardian.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі