Брытанская выведка: РФ наўрад ці перакінула ў Беларусь значную колькасць войскаў

Расійская тэхніка прыбывае ў Беларусь / фота Міністэрства абароны РБ
Расійская тэхніка прыбывае ў Беларусь / фота Міністэрства абароны РБ

Брытанскае Міністэрства абароны сумняецца ў тым, што ў Беларусь прыбыў значны лік расійскіх вайскоўцаў. Апублікаваныя ў сетках відэа і фотафакты прыбыцця вайскоўцаў і тэхнікі брытанскую выведку не пераконваюць.

"На сённяшні дзень малаімаверна, што Расія сапраўды перакінула значную колькасць дадатковых войскаў у Беларусь. Заява, напэўна, з'яўляецца спробай прадэманстраваць расійска-беларускую салідарнасць і пераканаць Украіну адцягнуць сілы для аховы паўночнай мяжы", — гаворыцца ў заяве брытанскага Мінабароны.

У украінскім УСУ канстатуюць, што разгортванне супольнай рэгіянальнай групоўкі войскаў працягваецца. Напярэдадні расійская вайсковая авіяцыя здзяйсняла навучальна-трэнеравальныя палёты ў паветранай прасторы Беларусі.

“Па наяўнай інфармацыі, паміж расійскімі і беларускімі вайскоўцамі адзначаюцца рэдкія выпадкі канфліктаў на фоне нацыйнай прыналежнасці”, — гаворыцца ў ранішнім паведамленні Генштаба УСУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі