Брытанскі комік памёр на сцэне адразу пасля жарту пра інсульт
60-гадовы брытанскі комік Ян Кагніта памёр на сцэне адразу пасля таго, як пажартаваў пра інсульт. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, гэта здарылася ў горадзе Бістэр у адным з мясцовых бараў.
Падчас выступу шоўмэн пажартаваў, што калі ачуняе пасля інсульту, то зможа размаўляць па-валійску. Літаральна праз 10 хвілінаў яму стала блага і ён прысеў на крэсла на сцэне. Прысутныя не адразу зразумелі, што адбываецца, і прынялі гэта за акторскую гульню. Пазней яму выклікалі медыкаў, але яны здолелі толькі канстатаваць смерць.
Ян Кагніта адчуў сябе блага яшчэ да свайго выступу, але настаяў на тым, каб усё ж выйсці на сцэну.