Брытанскі прэм'ер Руши Сунак прыехаў у Кіеў

Рышы Сунак, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі / афіцыйны twitter-акаўнт брытанскага прэм'ера
Рышы Сунак, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі / афіцыйны twitter-акаўнт брытанскага прэм'ера

Новы прэм'ер Брытаніі Рышы Сунак прыбыў у Кіеў з афіцыйным візітам, піша ВВС. З моманту ўступу Сунака ў пасаду да прыбыцця ў Кіеў прайшло ледзь больш за тры тыдні.

Фота з Сунаком апублікаваў у “Твітар” прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

"З такімі сябрамі, як вы, мы ўпэўнены ў сваёй перамозе. Абодва нашы народы ведаюць, што значыць бараніць волю", — напісаў прэзідэнт Украіны.

Сам Сунак таксама зрабіў пост у “Твітар” і прадубляваў яго на ўкраінскай мове.

"Мі з вамі да кінця", — напісаў брытанскі прэм'ер па-украінску.

Риши Сунак прибыл в Киев и опубликовал пост поддержки Украины

Папярэднік Сунака Борыс Джонсан неаднойчы бываў у Кіеве з моманту ўварвання Расіі 24 лютага. Премьерка Ліз Трас не паспела пабываць ва ўкраінскай сталіцы за кароткі час знаходжання на пасту, аднак наведала Кіеў у лютым 2022 года незадоўга да ўварвання ў статусе міністра замежных справаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі