Брытанскія і амерыканскія даследчыкі абяцаюць лекі ад СНІДу
Даследчыкі вырасцілі крышталь, які дазволіць убачыць структуру рэтравірусаў, кшталту вірусу імунадэфіцыту, інфармуе ВВС. “Гэта адкрывае дарогу для выпрацоўкі эфектыўнага сродку ад HIV i AIDS. Мы прасунуліся адным крокам гадоў на 20”, - кажа прадстаўнік Лонданскага Imperial College Петэр Чарапанаў.
Навукоўцы спадзяюцца, што распрацаваны з улікам адкрыцця лек зможа блакаваць развіццё вірусу.
Эфектыўнай прышчэпкі ад СНІДу няма, хаця цяперашнія лекі значна працягваюць жыццё пацыента. Цяпер на планеце каля 60 млн людзей – носьбіты HIV, а каля 25 млн памерлі ад AIDS.