Бубнач AC/DC абвінавачваецца ў падрыхтоўцы забойства?

Бубнач AC/DC абвінавачваецца ў захаванні наркотыкаў, пагрозе і падрыхтоўцы забойства. Следства сцвярджае, што музыка спрабаваў наняць кілера для забойства двух чалавек у верасні гэтага года. Рад быў затрыманы ў ходзе паліцэйскага рэйду раніцай 6 лістапада і паўстаў перад судом новазеландскай акругі Таўранга, дзе музыка пражывае апошнія 30 гадоў, з таго часу, як яго першы раз звольнілі з AC/DC (пазней ён вярнуўся ў гурт). Мабыць, ужо пры ператрусе паліцыя выявіла ў яго некаторую колькасць метамфетаміну і марыхуаны. Рад адпушчаны пад залог да 27 лістапада.


Бубнач не першы раз мае праблемы з законам: у 2010 годзе ў яго знайшлі 25 грамаў марыхуаны. Акрамя таго, Рад апошнія некалькі гадоў не зусім удала спрабаваў займацца рэстаранным бізнесам. У 2014 годзе суд пастанавіў, што ён павінен выплаціць больш за 70 тысяч долараў траім былым супрацоўнікам сваёй установы.


Ні ўдзельнікі AC/DC, ні хто-небудзь з афіцыйных прадстаўнікоў гурта не пракаментаваў сітуацыю.


Паводле zvuki.ru

Фота: acdcfans.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі