“Будуць падрываць знутры”: у чым пагроза палявання на “здраднікаў”?
У краіне не спыняецца “паляванне на ведзьмаў” і "здраднікаў": затрыманні, суды і абвяшчэнні прысудаў адбываюцца штодня. На гэтым фоне не спыняюцца размовы пра “народнае адзінства”, для якога нават ужо і святочны дзень практычна выбралі, пра ці то новую, ці то скарэктаваную Канстытуцыю і пра… ворагаў, якія нас будуць і надалей атакаваць як звонку, так і знутры.
Для чаго працягваюцца гульні ў канстытуцыйную рэформу? Ці пойдзе ўлада на рэгістрацыю новых партый і навошта яны? Чым небяспечныя пошукі ўнутраных ворагаў і “паляванне на ведзьмаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.