Буйная аварыя водаправода ў цэнтры Мінска: 16 вуліц без вады (фота, відэа)

Аварыя здарылася 14 снежня а 15.00 — трубу дыяметрам у 90 сантыметраў прарвала насупраць будынку па вуліцы Чапаева, 5. Як усталявалі спецыялісты МНС, гэта быў прарыў магістральнага трубаправода халоднага водазабеспячэння. У 96 дамах на 16 вуліцах не стала халоднай вады. Для жыхароў такіх дамоў падвозілі цыстэрны з халоднай вадой.



Аварыя мела і іншыя наступствы: з-за выбягання вады намыла грунт на трамвайныя рэйкі, з-за чаго трамвай маршруту №7 сышоў з рэек. У ім знаходзіліся пасажыры, пацярпелых у вынікі інцыдэнту няма.



Нанесеная шкода некаторым дамам і збудаванням, размешчаным непадалёк ад месца аварыі. Падтапіла адкрытую пляцоўку для разгрузкі гіпсавага каменя ААТ “Белгіпс” па вуліцы Казлова, 24. Таксама падтоплены адміністрацыйны будынак па вуліцы Чапаева, 4, паркінг у бізнес-цэнтры “Вікторыя Плаза” (Платонава, 1б).



А 21.00 у дамы зноў пачалі падаваць ваду па абвадной сетцы. Мяркуецца, што поўны рамонт пашкоджанай трубы скончыцца 15 снежня а 21.00.



Прычына аварыі высвятляецца, мяркуецца, што труба была старой, а таму не вытрывала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі