Буйная расійская авіякампанія пачала аблятаць Беларусь праз санкцыі Еўрасаюза
Самалёт групы "Волга-Днепр" / www.vedomosti.ru
Буйная расійская грузавая авіякампанія "Волга-Днепр" перастала лётаць праз паветраную прастору Беларусі. Гэта вынікае з дадзеных авіятрэкера FlightRadar24.
"Мы сапраўды вырашылі часова не выкарыстоўваць для палётаў сваіх самалётаў паветраную прастору Беларусі", — паведамляе РБК са спасылкай на прадстаўніка групы "Волга-Днепр", які адмовіўся ад далейшых каментароў.
"Волга-Днепр" стала першай расійскай авіякампаніяй, якая адмовілася ад палётаў у беларускім "небе". Гэта адбылося на фоне ўвядзення "чацвёртага пакета" санкцый супраць беларускіх афіцыйных асоб і бізнесоўцаў, а таксама аддальных санкцый супраць сектараў беларускай эканомікі. Усе гэтыя абмежаванні звязаныя з сітуацыяй, якая склалася пасля пасадкі ў Мінску борта Ryanair Афіны — Вільня і затрымання журналіста Рамана Пратасевіча, які быў у ліку пасажыраў гэтага рэйса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.