Бузоўскі вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

Бузоўскі вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

Ігар Бузоўскі вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. "У сувязі з пераходам на іншую працу", інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 снежня.

Бузоўскаму 44 гады, ён — ураджэнец Навагрудскага раёна. Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі працаваў са снежня 2014-га. Да таго часу ён чатыры гады ачольваў ЦК БРСМ. Вядома, што Бузоўскі займаўся пытаннямі ідэалогіі (у СМІ яго нават называлі "галоўным ідэолагам" краіны).

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 снежня падчас прызначэння новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра неабходнасць абнаўлення адміністрацыі. Ён прапанаваў скараціць пасаду намесніка па ідэалогіі. Яго абавязкі будуць выконваць першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў і прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі